
Крыніца: Беларуская літаратура
Алені
54 хвіліны
Абіраючы для сябе аўдыякнігу «Алені» Пташнікава, трэба мець на ўвазе тры важкія прычыны. Першая — гэтая тая з нешматлікіх кніг, дзе словы маюць водар, колер і смак. Так, як гучыць, водарыць і трапеча лес, рака і поле ў гэтым апавяданні, бывае толькі ў сапраўдным лесе, на рацэ альбо ў полі. Другая — незвычайны сюжэт: якой бывае расплата за сяброўства з аленямі?
Часам вельмі цяжкой, але яна таго вартая. Трэцяя — знаёмства з галоўнай гераіняй, даўганогай і танклявай Іркай, абавязкова перарасце для вас у паразуменне з сабой, бо Ірка — гэта кожны з нас у той момант, калі самае лепшае ў чалавеку сутыкаецца з несправядлівым сусветам. Сутыкаецца — і перамагае. Менавіта пра гэта — новае аўдыя на нашым ютуб-канале.
Голас: Алег Г., Валянціна Г.
Гук: Аляксандр З.
Музыка: Аляксандр З.
Графіка: Насця К.
Рознае: Алег Г., Міхась З.
Тэкст: Ганна С.
Крыніца: Беларуская літаратура