Беларуская літаратура. Гэтыя словы для вас найперш - школьны падручнік. Прызнайцеся, яны выклікалі ў вас сум? Маўляў, гэта ж колькі кніжак, якія невядома хто прымусам і хітрыкамі спрабуе ўбіць нам у галаву, трэба прачытаць, зглуміўшы каштоўны асабісты час!
І сапраўды, не ўсе з іх вы чыталі, шкадуючы сваіх сілаў, цікавасці і маладых хвілін.
А цяпер іх можна слухаць. Слухаць у выкананні беларускіх актораў, якія і самі нарэшце прачыталі альбо перачыталі школьныя творы - і атрымалі нечуванае задавальненне. Аказваецца, усё тое, чым жыве, аб чым марыць і ад чаго пакутуе тутэйшы чалавек - гэта ўсё ўжо апісана, занатавана, сказана для нас самымі адпаведнымі словамі, якімі размаўляе з чытачом не чужая, а ягоная родная літаратура.
То слухайце - і нарэшце атрымлівайце асалоду ад сваёй беларускай літаратуры.