«Чазенія» – гэта аповесць аб рамантыцы далёкіх дарог, аб сустрэчах, аб моцы дружбы, кахання, вернасці. Штуршком да напісання твора сталі ўражанні, атрыманыя падчас наведання ў жніўні-верасні 1965 г. Далёкага Усходу, у тым ліку і запаведніка «Кедравая падзь» (аўтар праходзіў стажыроўку ў газеце Ціхаакіянскага флоту «Баявая вахта»).
Крыніца: БЛР#aўдыякніга