Гэй Бэн Гіном

Гэй Бэн Гіном

27 гадзін 59 хвілін

Aўтар: Уладзімір Някляеў
Агучылі: Сяргей Чуб , Алег Гарбуз , Крысціна Дробыш
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».

Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя малодога беларускага паэта Віктара Маргера - Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:

«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным»

Выдавецтва папяровай версіі - Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне раману выйшла ў 2025 годзе.

Аўдыяверсія створаная для Фонду Kamunikat.org Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў