Кайтусь-чарадзей

Кайтусь-чарадзей

8 гадзін 9 хвілін

Aўтар: Януш Корчак
Пераклала: Марына Шчода
Агучылі: Алег Гарбуз , Валя Гарцуева
Выдавецтва: Купалаўцы
Мова: беларуская

«Кайтусь-чарадзей» Януша Корчака — казка для неспакойных хлопцаў, дзяўчат і іх бацькоў. Гэта цяжкая кніга, як напісаў сам аўтар Януш Корчак. Але перадусім важная. Бо хто ж з нас у дзяцінстве не марыў выйграць у спаборніцтве з такімі магутнымі апанентамі, як час, смерць, страх, адчай, і змяніць гэты несправядлівы свет раз і назаўсёды? Хто з нас не марыў стаць чарадзеем? Кайтусю давядзецца спраўдзіць свае здольнасці, выпрабаваць сябе. Ці здзейсняцца яго мары? Ці стане Кайтусь шчаслівым? І кім з’яўляецца сапраўдны вораг хлопчыка?

Януш Корчак — дзіцячы пісьменнік, педагог-наватар, афіцэр Войска Польскага, лекар, пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей, стваральнік і кіраўнік Дому Сірот у Варшаве з 1912 па 1942 год. Усё сваё жыццё Януш Корчак прысвяціў дзецям, да якіх ставіўся з вялікай пяшчотай і павагай. Яго любілі ўсе — і дзеці, і дарослыя. Чакалі выхаду кожнай кнігі. Бо ніхто да Корчака так не пісаў пра выхаванне, пра душы дзяцей і іх разуменне навакольнага свету. Падчас Другой сусветнай вайны неаднаразова адмаўляўся збегчы з Варшаўскага гета, бо дбаў пра дзяцей. 6 жніўня 1942 года Януш Корчак увайшоў у газавую камеру ў Трэблінцы разам з дзецьмі, якіх не пакінуў да апошняй хвіліны.

Гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі
Графіка — Арцём Ц., Наста К.

Праект «Корчак гучыць па-беларуску» рэалізаваны ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «GAUDE POLONIA». А таксама дзякуючы падтрымцы каманды сяброў.