Крыніца: Купалаўцы
Кароль Мацюсь Першы
7 гадзін 43 хвіліны
Кароль Мацюсь Першы» — гэта філасофская аповесць-казка Януша Корчака, якая заваявала сэрцы мільёнаў дзяцей і дарослых па ўсім свеце.
У адной еўрапейскай краіне сілай абставінаў да ўлады прыходзіць дзіця. Маленькі кароль Мацюсь, які вельмі рана застаўся сіратой, хоча змяніць жыццё ў сваім каралеўстве да лепшага. І перадусім жыццё дзяцей. Задача няпростая. Шмат выпрабаванняў і прыгод выпадзе на яго лёс. Вайна, далёкае падарожжа, рэформы, самота… Ці атрымаецца ў Мацюся выратаваць сваю краіну і абараніць дзяцей усяго свету? Ці па сілах гэта маленькаму хлопчыку з чулым сэрцам? Ці знойдзе ён аднадумцаў і сяброў?
Каб знайсці ўсе адказы на пытанні, звярніце ўвагу на аўдыёкнігу
«Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве», якая з’яўляецца працягам аповесці «Кароль Мацюсь Першы».
Януш Корчак – дзіцячы пісьменнік, педагог-наватар, афіцэр Войска Польскага, лекар, пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей, стваральнік і кіраўнік Дому Сірот у Варшаве з 1912 па 1942 год. Усё сваё жыццё Януш Корчак прысвяціў дзецям, да якіх ставіўся з вялікай пяшчотай і павагай. Яго любілі ўсе – і дзеці, і дарослыя. Чакалі выхаду кожнай кнігі. Бо ніхто да Корчака так не пісаў пра выхаванне, пра душы дзяцей і іх разуменне навакольнага свету. Сумная казка «Кароль Мацюсь Першы» Януша Корчака вучыць нас любіць і адказвае на пытанне – ці магчыма ўсіх зрабіць шчаслівымі?
Рэдактар перакладу — Андрэй Хадановіч
Гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі
Графіка — Арцём Ц., Наста К.
Праект «Корчак гучыць па-беларуску» рэалізаваны ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «GAUDE POLONIA». А таксама дзякуючы падтрымцы каманды сяброў.
Крыніца: Купалаўцы