Навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў
Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. Сайт не змяшчае кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.
Бітвы, пагоні, ваенныя аперацыі і дыпламатычныя хітрыкі. Героі і здраднікі, зачараваная зброя, верныя коні. Калі вы любіце гістарычную і прыгодніцкую прозу з напружаным сюжэтам, магутнымі характарамі і сярэднявечным каларытам, то вам сюды!