Падарожжа на край ложка

Падарожжа на край ложка

3 гадзіны 5 хвілін

Aўтар: Сяргей Календа
Агучыла: Кацярына Ваданосава
Выдавецтва: Kamunikat.org , Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Мова: беларуская

Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як «так склаўся лёс». Кніга «Падарожжа на край ложка» напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну. Не дазваляецца чытаць летуценьнікам і людзям, якія шукаюць на старонках толькі дабра, бо дадзеная кніга – страшная. Кніга пра жах жыцьця, але пад гэтым жахам хаваюцца шчырае каханьне і назіраньне за тым, як дзень ператвараецца ў ноч і як родная мама можа сядзець акуратна на зэдліку, схіліўшы галаву, і падшываць парваную шкарпэтку, і павекі яе лёгка варушацца, а навокал чутна толькі, як гатуецца суп на кухні.

Музыка - Аляксандр Ясінскі

Водгукі на LiveLib