Падарожжы Беньяміна ІІІ

Падарожжы Беньяміна ІІІ

4 гадзіны 34 хвіліны

Aўтар: Мэндэлэ Мойхер-Сфорым
Пераклаў: Павал Касцюкевіч
Агучыў: Міхась Зуй
Выдавецтва: audiobooks.by
Мова: беларуская

Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы.

Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства.

Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а ця¬пер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, https://bjch.center, ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. У рамках Беларуска-Яўрэйскага фестываля падрыхтавана аўдыяверсія. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.

Водгукі на LiveLib