Малодшы сын прэм’ер-міністра, кіраўніка партыі вігаў Роберта Уолпала. Як і належыць маладому арыстакрату, Уолпал атрымаў годную класічную адукацыю ў Ітанскім каледжы, затым у Кембрыджскім універсітэце, а завяршыў адпаведным свайму статусу вялікім падарожжам па Еўропе — Францыі, Швейцарыі, Італіі.
Вярнуўшыся, Хорас Уолпал, пад уплывам бацькі, атрымаў месца ў парламенце, дзе прадстаўляў партыю вігаў.
У 1747 годзе малады граф Уолпол набывае на беразе Тэмзы невялікі маёнтак, які пачынае перабудоўваць адпаведна уласнаму густу. З вялікімі перапынкамі працягваецца будаўніцтва сядзібнага дома да 1770 года. Сам маёнтак Уолпал назваў Строберы-Хіл (англ.: Strawberry Hill), у яго марах гэта «маленькі гатычны замак». Там жа была арганізавана друкарня, дзе было надрукавана малым накладам апісанне Строберы-Хіл.
Жывучы адасоблена ў сваім маёнтку, Хорас сабраў адну з найбуйнейшых і найбагацейшых мастацкіх галерэй Англіі.
Набыццё Строберы-Хіл аказалася вялікай удачай для маладога графа — менавіта пабудовы маёнтка навеялі Уолпалу стварэнне яго «Замка Отранта».
У 1791 годзе Хорас Уолпал, не маючы нашчадкаў, перадае свой тытул пляменніку, а ў 1797 годзе, ва 80-гадовым ўзросце, памірае ва ўласным доме.
Крыніца: Вікіпедыя