Дзікае паляванне караля Стаха

10 гадзін 53 хвіліны

Aўтар: Уладзімір Караткевіч

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» cтворан паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі. Герой аповесці выпадкова становіцца сведкам таямнічых і злавесных падзей: прывід дзікага палявання з далёкага мінулага трымае ў страсе людзей. Ен вырашае даць бой тым, хто стаіць за фантомамі страшнага мінулага…

Гэтая аповесць мае нешта адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Беларуская мінуўшчына, у якую нас пагружае аўтар, трывожыць наша сэрца і прыводзіць да думак пра сёняшняе. Твор - сапраўдная літаратурная класіка, актуальны і прывабны ва ўсе часы.