Мальцы выходзяць з-пад кантролю

Мальцы выходзяць з-пад кантролю

7 гадзін 8 хвілін

Аўтары: Зміцер Александровіч , Уладзіслаў Гарбацкі , Янко з Мазовіі , Адам Міцкевіч , Юлі Таўбін , Яна Крэмень , Вячаслаў Бортнік , Пятро Мятла , Мікіта Ільінчык , Артур Камароўскі , Альгерд Бахарэвіч , Вольга Касцюк , Тамаш Зан , Юры Гумянюк , Адам Глобус , Шандар
Агучылі: Беларусы
Выдавецтва: audiobooks.by , Скарына
Мова: беларуская

Прыйшоў час запытаць, чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сексуальнасці і інтымнасці? Беларуская квір-літаратура ўжо робіць свае першыя крокі і гэта – цікавая і важная з’ява.

Анталогія беларускага гей-пісьменства сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў, аўдыяверсія - амаль год! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў, якія адкрываюць нам яшчэ адно вымярэнне саміх сябе.

Прэзентацыя кнігі адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 года. Аўдыяверсія створаная ў рамках праекту «Народная кніга», дзякуючы супольным намаганням аўдыявыдавецтва audiobooks.by, выдавецтва «Скарына», пры ўдзеле выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш.

Звяртаем вашу ўвагу. У творах можа прысутнічаць абразлівая лексіка, апісанне сексуальных стасункаў, гвалту, прастытуцыі, палення цыгарэтаў, ужывання алкаголю і наркотыкаў. Прыгадваецца ўстанова, прызнаная беларускімі ўладамі так званым «экстрэмісцкім фармаваннем».

Праект «Народная кніга» – гэта ініцыятыва аўдыявыдавецтва audiobooks.by і выдаўніцы аўдыякніг Крысціны Дробыш, у якой абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, могуць узяць удзел у запісе сапраўднай кнігі. Праект з'явіўся ў 2021 годзе. Тады больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў запісалі аўдыёверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай.

Набыць папяровую версію: https://skarynapress.com/product/mal-cy-vyhodzac-z-pad-kantrolu