У вайны не жаночы твар

Aўтарка: Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» — адна з самых вядомых у свеце кніг пра вайну лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

«У вайны не жаночы твар» — досвед унікальнага пранікнення ў духоўны свет жанчыны, якая выжывае ў нечалавечых умовах вайны. Перад вамі апошняя аўтарская рэдакцыя кнігі: пісьменніца, у адпаведнасці са сваім творчым метадам, дапрацавала кнігу, прыбрала цэнзурную праўку, дадала новыя эпізоды, дапоўніла жаночыя споведзі старонкамі ўласнага дзённіка, які яна вяла на працягу сямі гадоў працы над кнігай.

«За шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час» Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Кніга была перакладзеная больш чым на дваццаць моў, уключаная ў школьныя і ўніверсітэцкія праграмы ў многіх краінах, атрымала некалькі прэстыжных прэмій: прэмія Рышарда Капушчынскага (2011) за лепшы твор у жанры рэпартажу, прэмія Angelus (2010) і іншыя.


У вайны не жаночы твар

Крыніца: Камунікат


У вайны не жаночы твар

Крыніца: ЛитРес