Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, выкладчык.

Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французскую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.

Першая кніга А. Хадановіча «Листи з-під ковдри» (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: «Старыя вершы» (Менск: Логвінаў, 2003), «Лісты з-пад коўдры» (Менск: Логвінаў, 2004), «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (Менск: Логвінаў, 2005), «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005), «Сто лі100ў на tut.by» (Мінск: Выдавецтва «Наша Ніва», 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў «Абменнік» (Выдавецтва «Наша Ніва», 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў «Бэрлібры», у 2010 - «Несымэтрычныя сны». У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка «Нататкі таткі».

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр

Кнігі

Пераклады

Агучаныя кнігі